четверг, 15 августа 2013 г.

Вадзіцеля Дзмітрыя Гойду як першага маладога тысячніка Віцебскага раёна віншавалі з працоўнай перамогай

Падчас уборачнай кампаніі традыцыйным стала спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў. У пятніцу вызначыўся першы тысячнік раёна. Ім стаў Дзмітрый Гойда з ААТ “Рудакова”.
падчас уручэння Ганаровай граматы
Такое пачэснае званне атрымана ім не ўпершыню. Так, у мінулым годзе імя Дзмітрыя таксама значылася ў ліку тых, хто прадэманстраваў высокія паказчыкі па адвозцы ад камбайнаў зерня. Дзень за днем, ад світанку і да заходу сонца малады вадзіцель умела круціў “баранку”, каб як мага хутчэй напоўніць зерняток залатым збожжам.
У пятніцу Дзмітрыю на хвіліну прыйшлося прыпыніць сваю дзейнасць. І гэта невыпадкова, бо ён прымаў віншаванні з нагоды працоўнай перамогі.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марына Здольнікава выказала маладому вадзіцелю словы шчырай падзякі за тое, што ён не шкадуе ўласных сіл і робіць усё, каб своечасова выканаць сваю “хлебную” місію. Марына Анатольеўна пажадала хлопцу новых працоўных поспехаў. Да віншаванняў далучыліся першы сакратар райкама БРСМ Уладзімір Касцюковіч і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Рудакова” Васіль Сухадолаў. У прыватнасці, яны выказалі спадзяванне бачыць Дзмітрыя сярод пераможцаў абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Маладому тысячніку ўручылі Ганаровую грамату і грашовае ўзнагароджанне.
музычны падарунак ад «Вераснянка»
Падтрымаць Д. Гойду добрай песняй прыехаў народны ансамбль народнай песні і музыкі “Вераснянка” Мазалаўскага СДК.
Віноўнік ўрачыстасці паабяцаў трымаць узяты тэмп. Дзмітрый спадзяецца сабраць ураджай не менш за мінулагодні і не страчвае надзеі пераступіць парог у дзве тысячы тон. А пакуль жніво працягвае гартаць каляндар падзей, наперадзе ў маладога вадзіцеля яшчэ шмат напружаных працоўных дзён.
Автор: Вольга Булаўка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий